ТАМА́ ДЭ ТАМО́Н (Thomas de Thomon) Жан (12.4.1760, Берн — 4.9.1813),
расійскі архітэктар. Па паходжанні француз. Акад. Пецярбургскай АМ (1800). Вучыўся ў Парыжскай АМ і ў Рыме (1780-я г.). Творча перапрацоўваў прыёмы ант. дойлідства на аснове традыцый рус. класіцызму. Творы адметныя падкрэслена буйнымі формамі, прастатой аб’ёмна-прасторавых вырашэнняў, лаканізмам дэкар. апрацоўкі: Біржа (1805—10) у Пецярбургу, маўзалей у г. Паўлаўск (Ленінградская вобл.; 1805—08), шпіталь у г. Адэса (1806—21), Калона Славы ў г. Палтава (абодва Украіна; 1811, скульпт. Ф.Шчадрын), узорныя (тыпавыя) праекты казённых і жылых будынкаў для гарадоў Расіі (1806—07). Аўтар альбомаў графікі «Успаміны пра Італію».
Літ.:
Шуйский В. Тома де Томон. Л., 1981.
Ж.Тама дэ Тамон. Калона Славы ў г. Палтава (Украіна).